Гарадзеншчына прываблівае турыстаў



На Гарадзеншчыне пашыраецца сетка інфармацыйна-турыстычных цэнтраў, якія ствараюцца дзякуючы еўразвязаўскім праграмам транспамежнага супрацоўніцтва.

1009px-Hrodna_Voblast_in_Belarus.svg

Праект таксама прадугледжвае правядзенне навучальных семінараў і круглых сталоў з удзелам прадстаўнікоў Еўразвяза, што па словах намесніка старшыні абласнога аддзялення Рэспубліканскага турыстычна-спартовага саюза Сяргея Каляды, дапаможа беларускім супрацоўнікам арганізацый турыстычнай галіны атрымаць неабходны досвед:

– Мы можам вырашыць, як рухацца далей. Выпрацоўваюцца такія цікавыя напрамкі па стварэнні трансгранічных турыстычных маршрутаў, стварэнні фестываляў турыстыкі, па стварэнні анімацый, актыўнай турыстыкі. Вельмі спадабалася, што маладыя людзі рухаюцца ў гэты бок, пазнанне такіх агратурыстычных комплексаў з гістарычным ухілам – Патоцкія, Агінскія, Радзівілы, Сапегі. Я лічу, што гэта добра, бо людзі думаюць пра будучыню.

Дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўразвяза ў межах транспамежнага супрацоўніцтва на Гарадзеншчыне ўжо дзейнічае больш за 10 турыстычна-інфармацыйных цэнтраў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня