У Польшчы перакуліўся аўтобус з беларусамі
18 гадоў таму
Аўтобус з беларускімі турыстамі перакуліўся раніцай 5 ліпеня недалёка ад польскага горада Цярэспаль. Пра інцыдэнт паведамілі падпісчыкі тэлеграм-канала „Мяжа Беларусь — ЕЗ”, заўважыла „Люстэрка”.
„Будзьце акуратныя, толькі ад’ехаў ад мяжы аўтобус і лёг у кювет”, — напісаў відавочца.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтобусе ехалі 49 чалавек, 11 з якіх былі шпіталізаваны. Яшчэ 17 пасажырам дапамогу аказалі на месцы.
Карыстальнікі паведамляюць, што аўтобус — гомельскі. Ён накіроўваўся ў Модлін — аэрапорт пад Варшавай.