ПА АБСЕ прызнала „мяккую анексію” Беларусі Расеяй
17 гадоў таму
У Ванкуверы завяршылася 30-я штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, па выніках якой была прынята дэкларацыя і некалькі рэзалюцый, у тым ліку па Беларусі.
У дэкларацыі адзначаецца „імперыялістычная і каланіяльная прырода” Расеі і заяўляецца, што яна праводзіць „мяккую анексію” Беларусі.
Дэкларацыя асуджае ўварванне Расеі ва Украіну і „ганебную ролю Беларусі як суагрэсара” і зазначае, што Беларусь „усё больш набліжаецца да статусу актыўнага боку вайны”.
Дакумент асуджае выкраданне ўкраінскіх дзяцей і патрабуе прыцягнуць да адказнасці расейскіх чыноўнікаў, замяшаных у гэтым, а таксама „тых прадстаўнікоў беларускага рэжыму, якія таксама ўцягнутыя ў гэтыя практыкі”.