Кангрэс даследчыкаў Беларусі пераводзіць частку праграмы ў анлайн



Галоўныя партнёры, якія фінансава падтрымлівалі Кангрэс, істотна скарацілі дапамогу на гэты год, гаворыцца на сайце Камітэту.

«Асноўная місія Кангрэсу — збіраць вялікую колькасць навукоўцаў і экспертаў розных дысцыплін, ствараць прастору для супольнай камунікацыі. Але сітуацыя ў гэтым годзе ставіць канцэпцыю пад пагрозу. У Арганізацыйным камітэце нават ставілася пытанне пра скасаванне Кангрэсу сёлета», — паведаміў арганізацыйны камітэт.

У выніку, пасля працяглых дыскусій, Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі вырашыў скараціць колькасць субсідый на пражыванне і транспарт, а таксама перавесці частку секцый у анлайн-рэжым.