„Беларусы не здадуцца, пакуль усе расейскія акупанты не пакінуць Беларусь“ — заяўляе Святлана Ціханоўская



Нацыянальны лідар Беларусі заявіла, што спадзяецца на поўную падтрымку з боку заходніх партнёраў, але разумее, што „толькі самі беларусы могуць зрабіць Беларусь свабоднай“. Святлана Ціханоўская на анлайн-дыскусіі „Што будзе далей з Беларуссю пасля Прыгожына?“ адзначыла, што спроба смуты ПВК „Вагнер“ праз Аляксандра Лукашэнку скончылася, „напэўна, самым неспрыяльным для Беларусі чынам“, бо ўнутраны расейскі канфлікт перакінуўся на беларускую тэрыторыю.

Паводле яе слоў, прысутнасць наймітаў „Вагнер“ ў Беларусі можа мець вельмі цяжкія наступствы для суверэнітэту краіны, таксама ПВК стварае пагрозу для суседзяў. Святлана Ціханоўская заклікала Захад узмацніць санкцыі ў дачыненні да Расеі не толькі за ўварванне ва Украіну, але і „за спробы падарваць суверэнітэт Беларусі“.