У Львове абвясцілі двухдзённую жалобу



Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы, пад якімі яшчэ могуць быць людзі. У ноч на 6 ліпеня Расея нанесла ўдар ракетамі «Калібр» па Львове і трапіла ў шматпавярховы дом. У выніку 4 чалавекі загінулі, 37 атрымалі раненні, пашкоджана каля 30 дамоў і знішчана каля паўсотні аўто.

Беларус Валянцін Цішко, які жыве ў Львове, у гэту ноч быў дома, недалёка ад месца трагедыі:

-Ноччу было некалькі прылётаў дзесьці паміж пачаткам на трэцюю і шостай раніцы. Была паветраная трывога, паведамілі пра запуск “Кінжалаў”, наколькі я разумею, з акваторыі Чорнага мора. Я бачыў зарыва на небе. Апошні, чацвёрты, гэта ўжо бліжэй пад пятую – шостую ранка ў мяне затрэсліся вокны. Пры гэтым, наколькі я разумею, ад мяне гэта было дзесьці кіламетраў чатыры-пяць.

Самай маладой дзяўчыне, якая загінула ў выніку начнога абстрэлу расіянамі Львова, быў усяго 21 год. Самай пажылой жанчыне, што загінула, было 95 гадоў. У Львове абвясцілі двухдзённую жалобу. У выніку ракетнай атакі таксама пашкоджаны аб’ект крытычнай інфраструктуры – падстанцыя ў Львове (150 абанентаў застаюцца без электразабеспячэння).

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: unian.net