«Падарожжа па краіне Ідыш» Зісла Сляповіча



Музыка Зісл Сляповіч парадаваў беларусаў Варшавы сваім мастацкім выступам у этнаграфічнай мультымедыйнай праграме «Падарожжа па краіне Ідыш». Канцэрт адбыўся ў Моладзевым хабе.

Дапамаглі зрабіць праграму больш насычанай украінскія калегі Алена Яроменка і Наталля Уцяшава-Кас´янчык, а таксама беларускі музыка Аляксандр Памідораў, кажа Зісл Сляповіч:

-Я адкрыў для сябе габрэйскую спадчыну, якой я быў пазбаўлены ад нараджэння. Мы ўсе, ну, з Савецкага Саюза – нomo soveticus. Я не ведаў, куды мне пайсці ў гэтых пошуках духоўнасці. Дапамагла гісторыя маёй сям’і, калі я глядзеў на старыя здымкі, мой дзед быў ідышскім паэтам, гучала мова ідыш. Мне гэта дапамагло знайсці менавіта маё.

Жадаючых паслухаць Зісла Сляповіча было шмат. Усе былі зачараваныя пачутым і ўбачаным.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя