Івашка прайграў у 1/32 фіналу Уімблдона
Беларускі тэнісіст 102-гі нумар рэйтынгу АТР Ілля Івашка не змог выйсці ў трэці раунд Уімблдонскага турніру.
У матчы 1/32 фіналу беларус саступіў 24-й ракетцы планеты балгарскаму тэнісісту Рыгору Дзімітраву – 3:6, 4:6, 4:6. У першым раундзе жаночага адзіночнага разраду беларуска Аляксандра Сасновіч абыграла іспанку Нурыю Парызас Дыяс – 6:2, 6:1. Вікторыя Азаранка у 1/32 фіналу перамагла аргенцінскую тэнісістку Надзю Падарошку – 6:3, 6:0.
„Тарпеда-БелАЗ” і мінскае „Дынама” згулялі ўнічыю ў матчы чэмпіянату Беларусі
Футбалісты жодзінскага „Тарпеда-БелАЗа” і менскага „Дынама” згулялі ўнічыю ў матчы 15-га тура чэмпіянату Беларусі.
Першы тайм сустрэчы ў Жодзіне прайшоў з перавагай гаспадароў поля, але рэалізаваць яго яны не змаглі. Пасля перапынку тарпедаўцы працягвалі атакаваць, аднак поспеху так і не дамагліся. У выніку безгалявая нічыя – 0:0.
У другім матчы БАТЭ „ўсухую” абыграў „Шахцёр”, здабыўшы другую перамогу запар. Дзяніс Лапцеў адкрыў лік ужо на 5-й хвіліне сустрэчы, а ўжо ў дададзены час Валер Грамыка рэалізаваў пенальці і ўсталяваў канчатковыя лічбы на табло 2:0.
Волкаў пакідае БАТЭ
Цэнтральны абаронца „жоўта-сініх” Захар Волкаў пераходзіць у расейскія „Хімкі”, за якія ўжо выступаў у 2022 годзе на правах арэнды, паведамляе прэс-служба барысаўчан. Сёлета Волкаў быў стрыжневым футбалістам абароны БАТЭ: ён правёў у складзе „жоўта-сініх” 18 матчаў, пры гэтым 17 з іх адыграў „ад свістка да свістка”.
Лепшы абаронца менскага „Дынама” з’ехаў у АХЛ
Джозэф Душак падпісаў кантракт са „Спрынгфілдам” — фарм-клубам „Сэнт-Луіса”. Пагадненне аднабаковае і разлічана на год. У мінулым сезоне Душак стаў другім бамбардзірам
Беларускае Радыё Рацыя
