У Скрабляках пройдзе Трэці сямейны пікнік
Выступы беларускіх народных калектываў, майстар-класы па напісанні імёнаў па-арабску ад імама з мусульманскай рэлігійнай абшчыны ў Багоніках – Аляксандра Базарэвіча, дабрачынны аўкцыён у дапамогу хворым дзеткам з Гарадка – гэта толькі некаторыя з прапановаў Трэцяга сямейнага Пікніка вёскі Скраблякі ў Гарадоцкай гміне.
Кажа ініцыятар і суарганізатар мерапрыемства музыка Марыюш Хоружы:
-Перадусім маем ідэю сямейнага спаткання, але таксама маем шмат гуртоў і маем заўсёды асноўную мэту – гэта дабрачынны аўкцыён у дапамогу дзеткам з гміны Гарадок. І мы хочам ім дапамагчы. Спалучаем добрае з карысным, як кажуць.
Трэці сямейны пікнік ў Скрабляках з’яўляецца грамадскай ініцыятывай. Ладзіць яго музыка Марыюш Хоружы супольна з салэцкай радай і жыхарамі вёскі Скраблякі. Арганізатары запрашаюць далучыцца да святкаванняў. Пачатак фэсту а 16-тай гадзіне ўжо ў бліжэйшую суботу 8 ліпеня. Беларускае Радыё Рацыя з’яўляецца медыйным партнёрам мерапрыемства.
Беларускае Радыё Рацыя