Кінатэатр на адкрытым паветры распачынае турнэ па Падляшшы
Падляшскі Інстытут Культуры разам з Ваяводскай Управай прадставіў 4-ы праект бясплатных пленэрных кінапаказаў на тэрыторыі Падляшскага ваяводства. Першы кінапаказ адбудзецца ў Ліпску, а завяршальныя – 2-га і 9-га верасня ў Беластоку.
Кажа дырэктарка Падляшскага Інстытута Культуры Вікторыя Внороўска:
-Гэта новая ініцыятыва. Гэта прагляд на свежым паветры. Гэта таксама супольнае баўленне часу з сям’ёй. Бо ў наш час, калі мы не маем на іх занадта шмат часу і ўсё пераносіцца ў віртуальны свет, гэты пленэрны кінапаказ спрычыніцца да таго, што мы супольна зможам правесці частку дня.
Адпаведна кіпапаказы пройдуць таксама ў Гонядзі, Кольне, Высокім Мазавецкім, Ломжы, Едвабным, Гібах, Сямятычах, Лапах, Бранску, Дамброве Беластоцкім, Чаромсе, Граеве і Саколцы. Фільмы будуць дэманстравацца на экране плошчай 24 квадратныя метры з добрым гукаафармленнем. Гледачоў чакаюць зручныя шэзлонгі.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара і ПІК