На Падляшшы святкуюць Раство Іаана Хрысціцеля
На Падляшшы праваслаўныя вернікі 7 ліпеня святкуюць Свята нараджэння святога Іаана Хрысціцеля. Так, напрыклад, спрадвеку павялося ў гэты дзень не займацца цяжкай сельскагаспадарчай працай, а замест гэтага адведваць храмы. У некаторых прыходах на Падляшшы гэтае свята адзначаецца асабліва адметна.
Распавядае адзін з захавальнікаў традыцыйнай беларускай культуры рэгіёну, заснавальнік і кіраўнік Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах – Дарафей Фіёнік:
-Пад Бельскам у Пасынках царква святога Іаана Хрысціцеля. Там вялікі отпуст адбываецца. Таксама царква ў Нараўцы, хоць яна святога Мікалая, але Дзень святога Іаана Хрысціцеля там найбольшае свята. Напрыклад, у вёсцы Ягуштова пад Бельскам у дзень святога Іаана Хрысціцеля абход палёў, хрэсны ход ідзе праз усю вёску, затрымліваецца святар разам з хрэсным ходам ля кожнага панадворка і моліцца за здароўе гаспадароў, за дабрабыт, за плён добры.
Святы Іаан Хрысціцель – паводле Бібліі, прапаведнік, які хрысціў Ісуса Хрыста ў водах ракі Іардан. Уважаецца святым прарокам ва ўсіх хрысціянскіх канфесіях, а таксама ў ісламе.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя