Беларусь мае намер стаць сябрам BRICS



Беларусь мае намер стаць сябрам BRICS. Яна перадала адпаведную ноту бразільскаму боку.

Паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі пасля сустрэчы пасла Беларусі ў Бразіліі Сяргея Лукашэвіча з намеснікам міністра замежных спраў Бразіліі Марыяй Люізай Эскарэл дэ Мараес. На сустрэчы таксама абмеркавалі пастаўкі калійных угнаенняў з Беларусі ў Бразілію і магчымасць удзелу Беларусі ў дзяржаўных праграмах Бразіліі для прыватных фермераў і сямейных фермерскіх гаспадарак.

BRICS — гэта саюз пяці дзяржаў: Бразыліі, Расеі, Індыі, Кітаю і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Назва-абрэвіятура ўтвораная ад першых літараў назваў гэтых краін па-ангельску.

Цяпер кандыдаты на ўступленне ў гэтую арганізацыю — Егіпет, Іран, Аргентына, Алжыр, Бангладэш і Эфіопія. Яшчэ 35 краін, сярод якіх і Беларусь, выказалі жаданне ўступіць у BRICS.

Бразілія — адзін з буйных пакупнікоў беларускіх калійных угнаенняў.