Беласток развітаўся з удзельнікамі сёлетняга фестывалю “Halfway”
Трэці фестываль “Halfway”, які праходзіць у Беластоку, сабраў яскравых і таленавітых выканаўцаў з розных куткоў планеты: ЗША, Ісландыі, Грэцыі, Эстоніі, Ірландыі, Польшчы. Музыкі сустракаюцца ў Беластоку, у амфітэатры Оперы і Філармоніі Падляшскай. І ў гэтым годзе на фестываль завітаў малады таленавіты калектыў з Беларусі “Наві”.
– Чагосьці падобнага ў Беларусі пакуль няма. Усё залежыць ад фінансавання. Для нас адразу былі заўважнымі добры гук, добрыя адносіны, шмат тэхнікаў. І ўсё для музыкантаў. Не шмат дзе так. Публіка цудоўная, гук цудоўны. Для нас гэта сапраўды гонар. Бо за адзін год нашай працы мы змаглі дасягнуць вялікіх поспехаў.
“Halfway” – унікальны фестываль, на які з’язджаюцца аматары добрай, немэйнстрымавай музыкі з усёй Польшчы. І кожны раз гэта гучная падзея высокага ўзроўню.
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя