Вайна ва Украіне: расейцы абстралялі Ліман, ёсць загінулыя



500-ы дзень вайны. У выніку расейскага ўдару па горадзе Ліман Данецкай вобласці 8 ліпеня загінулі сама меней восем чалавек, яшчэ 13 атрымалі раненні, паведамляе МУС Украіны.

Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранні ля прыватнага жылога дома, прыбудовы да будынку друкарні і трох легкавых аўтамабіляў, якія ўзніклі ў выніку абстрэлу. У Мінабароны Расеі абстрэл пакуль не каментавалі.