„Жанчыны з бел-чырвона-белымі парасонамі” правялі ў Беластоку акцыю салідарнасці
17 гадоў таму
Частка беларускай дыяспары Беластоку, вядомая як „жанчыны з бел-чырвона-белымі парасонамі”, 8 ліпеня правяла чарговую акцыю салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. Жанчыны ў строях нацыянальных колераў шпацыравалі па горадзе і фатаграфаваліся ў вядомых месцах. Такія акцыі сталі ў Беластоку ўжо традыцыйнымі.
Беларускае Радыё Рацыя