Вайна ва Украіне: у Крамлі пракаментавалі вяртанне «азоўцаў»



Прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расею ніхто не папярэджваў пра перадачу Украіне камандзіраў палка «Азоў».

«Па ўмовах дамоўленасцяў яны павінны былі знаходзіцца на тэрыторыі Турцыі да моманту заканчэння канфлікту», – падкрэсліў Пяскоў.