Вайна ва Украіне: Расея не дасягнула ніводнае пастаўленае мэты



Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны канстатуе, што Расея за час поўнамаштабнага ўварвання не змагла дасягнуць ва Украіне ніводнай запланаванай мэты.

Цытата: «Рашучае і ўмелае супраціўленне ўкраінцаў спыніла шматлікія расійскія наступы, у тым ліку на Кіеў, і вызваліла Сумскую і Чарнігаўскую вобласці, а таксама часткі Харкаўскай, Мікалаеўскай і Херсонскай абласцей, якія былі часова захоплены расійскімі войскамі. Украінскія войскі забяспечылі ініцыятыву і праводзяць контрнаступальныя аперацыі ўздоўж большай часткі фронту тады, як растйскія войскі амаль цалкам сканцэнтраваны на спробах утрымаць украінскія землі, якія яны ўсё яшчэ кантралююць».

У Інстытуце адзначылі, што дзякуючы дапамозе Захаду Украіна забяспечыла сваю незалежнасць, аднак перад ёй стаіць крытычна важная задача вызвалення стратэгічна важных тэрыторый, якія ўсё яшчэ знаходзяцца пад кантролем РФ.