У Кіеве з большай засцярогай пачалі ставіцца да паветраных трывог



У Кіеве цяпер з большай засцярогай пачалі ставіцца да паветраных трывог.

Прычына таму – прылёты ракет у жылыя будынкі ў Львове. Большасць усё ж стараецца спускацца ва ўкрыцці.

Пра гэта распавяла ўкраінская валанцёрка Ірына Строна:

– У кожную трывогу, мы замест таго, каб гатаваць вячэру, спускаемся ўніз у сховішча, каб застацца жывымі. Мы жывём далей, не здзіўляючыся ні чым, ні нашымі суседзямі, ні тым, што адбываецца. Намагаемся жыць.

Валанцёрка Ірына Строна дадала, што адчуваецца як вайна ідзе і не год, і не два, а з 2014 года. Толькі цяпер яна стала поўнамаштабнай.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя