За паўгода ў Менску зачынілася ўтрая больш замежных кампаній, чым адкрылася



За першыя шэсць месяцаў гэтага года ў Менску зачынілася 34 прадстаўніцтвы замежных кампаній і арганізацый, а адкрылася толькі 11, піша Office Life.

Фота: dimid.by

Сярод зачыненых кампаній больш за ўсё расейскіх. Прычына простая: частка з іх — гэта даччыныя структуры заходніх канцэрнаў, якія ці спыняюць, ці ўжо спынілі працу ў рэгіёне.

Зачынілі офісы пяць латвійскіх кампаній, тры швейцарскія, тры шведскія і тры нямецкія.  Ёсць таксама кампаніі з Кыргызстана і ААЭ. Есці і тры кампаніі з Заходняй Еўропы. Дзве з іх (швейцарская HAB Invest і літоўская Basmedа) займаюцца дастаўкамі медычнага абсталявання і медыкаментаў.

Сітуацыя за МКАДам падобная. У першым паўгоддзі  зачынілася больш замежных кампаній, чым адкрылася.

Беларускае Радыё Рацыя