Катажына Чэчот: Адна з праблем Белавежы – як не дзіўна, турызм



У галерэі „Арсенал”, у межах выставы „Дубы смаляныя”, прайшла лекцыя пад назвай „Вакол альтэрнатыўнай гісторыі электрыфікацыі па-за капіталістычнай схемай”.

Прыклад уплыву сучаснай цывілізацыі на Белавежу прывяла вядоўца лекцыі, прафесар Інстытута літаратурных даследаванняў Польскай акадэміі навук, якая жыве ў Белавежскай пушчы, Катажына Чэчот:

Белавежа паволі становіцца такой мясцовасцю пад Airbnb, бо ўзімку там вельмі шмат дамоў стаяць пустымі. Калі мы падумаем пра жыллёвы крызіс, столькі ўцекачоў цяпер прыехала і трэба было шукаць ім жытло. Сярэдні клас, які купляе сабе дамы на вёсцы, гэта працэс, які мае вельмі негатыўны ўплыў на мясцовую супольнасць гэтай турыстычнай мясцовасці, якой з’яўляецца Белавежа. Вельмі няшмат чаго там ёсць для людзей, якія там жывуць, напрыклад, усе кавярні закрываюцца там разам з сезонам. Асобы, якія там жывуць, не маюць прасторы для грамадскага жыцця.

Падчас лекцыі ў межах выставы „Дубы смаляныя” прафесар Катажына Чэчот закранула і аднайменную баладу Адама Міцкевіча. У гэтым творы, напісаным на польскай мове, сустракаюцца словы з беларускай мовы і апісаны свет існавання чалавека да электрыфікацыі.

Беларускае Радыё Рацыя