Саміт NATO і Украіна



Здаецца, толькі цяпер у ліпеньскія дні 11 і 12 чысла на саміце NATO будзе прамоўленае што такое Украіна для свету.

Вільня (1879)

Саміт НАТО не пра Украіну, а пра Расею. Але слова “Украіна” і слова “Расея” ідуць побач. І ёсць спадзеў, што ўжо ў наш час яны нарэшце разыдуцца. 

Украіна застанецца як дзяржава, а Расея вернецца да маштабаў Масковіі.

Так хочацца шмат каму, але тут няма русафобіі ці якой іншай боязі. Гаворка выключна пра бяспеку.

Калі вы ўвечары выходзіце з дому і на вас гаўкае некантраляваны сабака? Першае пытанне: дзе службы, якія сочаць за  непадкантрольнымі сабакамі?

Так вось і Расейская Федэрацыя ператварылася ў такога сабаку, у якога няма гаспадара.

Я асабіста разумею, што на тэрыторыі РФ жывуць свабодалюбівыя этнасы, якія хочуць асабістай незалежнасці. Назаву толькі першыя, якія з’явіліся ў свядомасці. 

Якуты, Комі, Удмурты, Чувашы, Калмыкі, Карэлы, Лезгіны, усе народы Дагестану, Чачэнцы. Ланцуг працягніце самі.

І актывісты названых этнасаў таксама чакаюць саміт NATO у Вільні.

Бо яны не могуць самастойна скінуць ярмо крамлёўскай акупацыі. 

Ім патрэбная маральная, лагістычная  і проста вайсковая падтрымка.

Але Расея не самае страшнае зло на планеце Зямля.

Ёсць яшчэ жахлівая імперыя пад назвай Кітай.

Там дагэтуль кіруе клан камуністаў.

Там знішчаюць цюркамоўны этнас уйгураў, пераследуюць будыйскіх манахаў, і ставяць на расцяжку ў залежнасці ад прыкладанняў у смартфонах.

Думаючы пра саміт NATO у Вільні 11-12 ліпеня 2023 году, памятайце, што большае зло, чым Расея выспявае на ўсходзе ад Расеі.

Што да Беларусі. 

Беларусь жыве. Я бачу статыстыку, што ў раёне дзювхсот тысяч беларусаў з’ехалі з краіны.

То бок, згодна матэматыцы,  большасць засталася ў краіне. Усе гэтыя 70-80 працэнтаў ненавіснікаў рэжыму жывуць пад прыцэлам унутраных войскаў і сілаў спецыяльных аперацый.

Саміт NATO, у цябе пад бокам аграмадны рэсурс, які ты можаш выкарыстаць, калі не пабаішся.

На фінал скажу адэптам канцэпцыі “не чапайце нас”.

У 2014 годзе “не чапайце нас” любілі казаць украінскія “таксама эксперты”. Маўляў, мы самі разбяромся.

Цяпер чакаюць авіяцыю з ЗША.

Беларусь ёсць часткаю глабальнай вайны. Трэцяй Сусветнай. 

І калі вы думаеце, што выкладчыкі ўніверсітэтаў, бабулі з бібліятэк, мужчыны з мясакамбіната проста так утвораць партызанскі атрад, то вы загразлі ў савецкай літаратуры брэжнеўскіх часоў.

Партызаншчыну і рэвалюцыі арганізоўваюць прафесіяналы.

Гукавы файл:

Севярын Квяткоўскі, Беларускае Радыё Рацыя