Алесь Лапко: Моладзевы хаб стаў тым месцам, якое прыцягвае беларусаў
Тыдзень беларускай культуры ў Варшаве прайшоў вельмі цікава і насычана. Арганізатарам Тыдня стаў Беларускі Моладзевы Хаб, які становіцца адным з папулярнейшых у польскай сталіцы месцаў для беларускай дыяспары.
Моладзевы хаб стаў тым месцам, якое прыцягвае беларусаў рознага ўзросту і рознага густу, якія хочуць быць беларусамі, кажа дырэктар хабу Алесь Лапко:
– Я думаю, што ўсе мерапрыемствы былі запатрабаваныя, бо ў кожнага мерапрыемства была свая мэтавая аўдыторыя, штосьці для маленькіх, штосьці для дарослых, штосьці для тых, хто любіць класічную музыку, хтосьці любіць поп-музыку, хтосьці любіць этна, тэхна, традыцыйную музыку. Для кожнага мы паспрабавалі знайсці падыход, той кавалачак беларускай культуры, якія яго можа цікавіць, які ён можа для сябе адкрыць.
Па словах Алеся Лабко, дзверы хабу заўсёды адчынены для тых, хто хоча ведаць як мага больш пра сваю Радзіму Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя