НАТА згадала ў сваім камюніке пра ролю Беларусі, ПВК „Вагнер” і ядзерную зброю



На сайце НАТА апублікавалі камюніке саміту лідараў краін Альянсу ў Вільні. У ім знайшлі адлюстраванне не толькі пытанні шляху Украіны ў НАТА і дапамогі ёй, але і іншыя пытанні, у тым ліку беларускае. 

«НАТА будзе захоўваць пільнасць і будзе далей уважліва адсочваць развіццё падзей, асабліва патэнцыйнае размяшчэнне так званых прыватных вайсковых кампаній у Беларусі. Заклікаем Беларусь спыніць зламысную дзейнасць супраць яе суседзяў, паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды і выконваць міжнароднае права», — адзначаецца ў камюніке.

Таксама Беларусь разам з Іранам заклікаюць адмовіцца ад дапамогі Расеі ў яе агрэсіўнай палітыцы. Лідары краін НАТА асудзілі намер Расеі размясціць ядзерную зброю ў Беларусі.