Максім Плешко: Літве пашчасціла вырвацца ад Расеі, зараз чарга за Украінай і Беларуссю



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы на Лукішскай плошчы ў Вільні пасля першага дня працы саміту НАТА, заявіў, што „аніякіх акупацый у Еўропе больш не будзе”.

Прамову Зяленскага пракаментаваў кіраўнік Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Плешко:

Зяленскі адказваў, калі ён звярнуўся да плошчы, плошча яго таксама зразумела, адказвала „Героям Слава!”. Ён сказаў: „Я адчуваю сябе, як дома”. Мы і да вайны адчувалі братэрскую салідарнасць з боку Літвы, якая салідарна ставілася. Мы маем супольнае савецкае мінулае, таму Літва разумее і падтрымлівае Украіну. Тут не толькі гісторыя, сяброўства, але і разуменне таго, што мы з’яўляемся адной прасторай, у тым ліку і Беларусь. Якая сёння таксама глядзіць, чакае. Мы з’яўляемся адной гістарычнай, культурнай і геапалітычнай прасторай. Мы ўсе, кожны ў сваёй меры, цярпім ад расейскай агрэсіі. Літве пашчасціла вырвацца.

Па выніках першага дня саміту ў Вільні генсек альянсу Енс Столтэнберг заявіў, што Кіеў атрымае запрашэнне ўступіць у Паўночнаатлантычны звяз толькі пасля згоды ўсіх яго чальцоў, а таксама пасля таго, як Украіна выканае ўсе ўмовы для выступу, прапісаныя ў статуце НАТА.

Беларускае Радыё Рацыя