У Варшаве ўшанавалі памяць Алеся Пушкіна



У Варшаве ля амбасады Беларусі ў Польшчы адбылася акцыя, прысвечаная палітвязню Алесю Пушкіну. Жывапісец-нонканфарміст, тэатральны мастак і перформер памёр у рэанімацыі „пры нявысветленых абставінах” падчас адбыцця свайго 5-гадовага пакарання.

Алег Кулеша

Кажа прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў „Да волі”, суарганізатар акцыі Алег Кулеша:

У сярэдзіне дня, калі даведаліся, трэба было штосьці рабіць. Адразу ў сваёй суполцы палітвязняў пачалі мяняць аватаркі, але зразумелі, што гэтага мала, Фэйсбуку таксама мала. Я звярнуўся да Вячаслава Сіўчыка: „Слава, што рабіць”. Ён кажа: „Я сам не ведаю”. І тут мне людзі падказалі, якія ў нашай суполцы. Так Варшава падцягнула ўсіх, далей праз нас падцягнулася Вільня і ўсе астатнія. У нас у асацыяцыі шмат людзей, гэтыя людзі пацягнулі і я ўжо, калі ехаў сюды, то чытаў, што праходзяць акцыі там і там.

Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Падзею ў Варшаве падтрымалі палітычныя дзеячы, сярод якіх – Павел Латушка, Аліна Коўшык, Зянон Пазняк. Таксама далучыліся родныя і сябры зняволенага перформера.

Беларускае Радыё Рацыя