У Польшчы – Дзень польскага сцяга і Дзень Палоніі і палякаў (абноўлена)
2 траўня ў Польшчы адразу два дзяржаўныя святы – Дзень польскага сцяга і Дзень Палоніі і палякаў, якія жывуць за мяжой.
Дзень дзяржаўнага сцяга сталі адзначаць з 2004 году.
Дзень Палоніі і палякаў за мяжой – з 2002 году.
Гэтае свята ўвёў Сейм, каб падкрэсліць шматвекавыя дасягненні ды ўнёсак Палоніі і палякаў за мяжой у атрыманне Польшчай незалежнасці, а таксама, каб адзначыць вернасць і прывязанасць гэтых людзей да Польшчы, дапамогу з іх боку краіне ў цяжкія моманты.
* * *
1 траўня з’яўляецца выходным днём не толькі ў Беларусі, але таксама ў Польшчы – Дзень Працы стаўся тут дзяржаўным святам у 1950 годзе за часамі народнай Польшчы. Жыхары Варшавы кажуць, што хоць 1 траўня надалей застаецца афіцыйным святам, яно не адзначаецца з размахам.
– З’яўляецца святам. Згадваем, як гэта было раней, але без адмысловых сантыментаў.
– Я гэтым часам кіруюся да працы. Некалі мы хадзілі на дэманстацыі. Я хадзіў з прыемнасцю.
– Усё змянілася. Нашыя біскупы раюць у гэты дзень адпачыць.
У Польшчы на 1 траўня прыпадае гадавіна ўступлення ў Еўрапейскі Звяз, з кожным годам усё больш грамадскіх ды культурніцкіх мерапрыемстваў прысвячаецца менавіта гэтай тэматыцы, так сёлета левыя дэмакраты адмовіліся ад традыцыйнага шэсця вуліцамі Варшавы на карысць святочнай маніфестацыі пад назвай “Еўрапейскі пікнік”.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя