Аб’яднаны Пераходны Кабінет: Беларусь — не губернія Расеі, мы не дазволім ёй такой стаць
17 гадоў таму
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа на палях саміту НАТА заявіў, што Беларусь “больш не з’яўляецца незалежнай, гэта яшчэ адна губернія Расейскай Федэрацыі”. Аб’яднаны Пераходны Кабінет лічыць, што такая трактоўка стварае памылковае ўспрыманне Беларусі ў свеце і спрыяе яшчэ большай ізаляцыі нашай краіны і нашага народа. Беларусь — гэта не губернія Расеі, і беларускі народ не дазволіць ёй такой стаць.
Беларусь як дзяржава сапраўды страчвае свой суверэнітэт праз паглыбленне залежнасці ад Расеі…. Аднак адбываецца гэта насуперак волі беларускага народа, яго імкненню да незалежнасці і свабоды, – гаворыцца ў заяве Кабінета.