Фёдар Крашанінікаў: Вынікі Саміту НАТА пакуль не даюць спадзеву на заканчэнне вайны ва Ўкраіне
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля іх двухбаковай сустрэчы з сакратаром НАТА Ёнсам Столтэнбергам назваў вынікі саміту НАТА ў Вільні добрымі, але калі б ягоная краіна атрымала запрашэнне ў Альянс, то яны былі б ідэальнымі.
Сітуацыю камэнтуе расейскі палітолаг у выгнанні і сябра штаба Аляксея Навальнага Фёдар Крашанінікаў:
– Пакуль я не бачу, каб нешта змянілася. Украіну ў НАТА не бяруць, уступлення НАТА ў вайну на баку Украіны пакуль чакаць не варта. Украіне трэба ваяваць самастойна пры дапамозе паставак узбраення, пры фінансавай дапамозе. Але гэта і так адбываецца ўвесь апошні год. Таму мне здаецца, што чаканні ад саміту НАТА некалькі перапрадалі. Нават з каментароў Зяленскага бачна, што яны чакалі чагосьці большага: што ім дакладна скажуць, калі Украіну прымуць у НАТА, што яшчэ нейкія будуць жэсты. А бачна, што нейкая частка НАТА пакуль не гатовая ісці далей.
Зяленскі таксама прывітаў падаўжэнне паўнамоцтваў Столтэнберга яшчэ на адзін год. Прэзідэнт Украіны адзначыў, што разам з генеральным сакратаром НАТА абмеркаваў сітуацыю на фронце, абаронную падтрымку з боку партнёраў. Столтэнберг падкрэсліў, што сёння Украіна блізкая да НАТА, як ніколі раней, у тым ліку з-за стварэння Рады НАТА – Украіна.
Фота Федара Крашаннікава і з трансляцыі сустрэчы ў межах Саміту НАТА:
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя