Аляксандр Фрыдман: У гісторыі Саміта НАТА Беларусь і Іран застануцца як адкрытыя памагатыя Расеі ў вайне



У Вільні завяршыўся Саміт НАТА. Украіне паабяцалі падтрымку на шляху да альянсу, а Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн па заканчэнні выступіў у двары Віленскага ўніверсітэта ды хоць і адным словам, але ўзгадаў і пра Беларусь. Пазней Байдэн сустрэўся сам-насам са Святланай Ціханоўскай. Галоўны пасыл – паўсюдна і ўсім краінам, у тым ліку і Беларусі, трэба змагацца за свабоду.

Вольга Сямашка пагутырыла з палітычным аналітыкам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам пра тое, якія ж галоўныя вынікі Саміту НАТА для Украіны і свету; што азначае прадстаўніцтва Беларусі праз Святлану Ціханоўскую на мерапрыемствах Саміта; ды якое месца зараз у рэгіёне займае Беларусь зараз і ці чакаць у ёй на рэальнае размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі і байцоў ПВК «Вагнер»:

РР: Як Вы ацэньваеце вынікі саміту? Аналітыкі выказаліся, што магчыма Украіна чакала нечага большага, але маем што маем. У НАТА не бяруць, але магчыма дадуць узбраенне. ЦІ можна ўсё гэта ацэньваць больш пазітыўна?

– Я б разглядаў гэта ўсё больш пазітыўна. Зразумела, што ва Украінскіх абставінах шукаеш лепшых навінаў. І тут канешне чакаць можна было і большага. Чакаць можна было запрашэння, нейкіх іншых фармулёвак у фінале. Але мне падаецца, што тут справа не ў фармулёўках. Як слушна сказаў Спадар Столтенберг пра сувязі з НАТА можна будзе размаўляць толькі ў тым выпадку, калі Украіна ў гэтай вайне пераможа. А калі не будзе перамогі, калі Украіна не вытрывае, то і няма пра што гаварыць. Таму ўсё-роўна, усе гэтыя пытанні з НАТА, яны ўсёж-такі накіраваныя на будучыню. Калі скончыцца вайна, і калі ў Украіны будзе вынік – дыскурс будзе зусім іншы. Мы бачылі ў выпадку Фінляндыі, Швецыі, што ўвогуле ніякіх пытанняў і не ўзнікла. Тое, што ўзнікла – тыповая стратэгія Эрдагана. Калі б ён не прабаваў нешта зарабіць на гэтай тэме, то можа з Фінляндыяй і Швецыяй усё адбылося бы значна хутчэй. Калі скончыцца вайна, і Украіна дасягне сваіх мэтаў, у яе будзе моцная сучасная армія. Геапалітычна гэта вельмі важная краіна. У такіх умовах прыняцце Украіны ў НАТА можа стаць фармальнасцю. Тым больш што механізм, каб зрабіць гэта ўжо зроблены. Таму шчыра кажучы, нейкага негатыву я тут не бачу. А што тычыцца вайсковай дапамогі, якую абяцалі, то тыя пакеты які абяцалі – добрыя, але і там можна было бы чакаць большага. Але ўсё-такі яны ёсць, і што мне падаецца асабліва важна – тое, што ёсць афіцыйная заява «сямёркі» пра падтрымку. І гэта ўжо не проста вусныя дэкларацыі. Гэта пісьмовы дакумент, і гаворка ідзе пра доўгатэрміновую падтрымку для Украіны ў сённяшніх умовах, гэта вельмі важна. Так што я думаю, што Зяленскі мае рацыю, калі ён кажа што вынікі добрыя, але магло бы быць і лепш. Але правалам гэты саміт для Украіны відавочна не з’яўляецца.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

З «Госцем Рацыі» – палітычным аналітыкам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам, камунікавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя