Дзмітрый Грамакоў: Па выніку Саміта НАТА Украіна працягне рух да падтрымкі дэмакратычных сілаў Беларусі
На саміце НАТА ў Вільнюсе тэма Беларусі гучала не раз.
У прыватнасці, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падтрымаў беларусаў, якія працягваюць змагацца за дэмакратыю. Пазней ён сустрэўся са Святланай Ціханоўскай. Далейшыя адносіны Украіны і Беларусі каментуе намеснік дырэктара «Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расейскай агрэсіі» Дзмітрый Грамакоў:
– На сённяшні дзень офіс Ціханоўскай застаецца яшчэ закрытай інстытуцыяй для Украіны, якая не разумее яшчэ, як яе можна выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах. Мы сказаныя на супрацоўніцтва па адной простай прычыне – без Беларусі архітэктура бяспекі будзе дастаткова нетрывалай. Украіна працягне свой рух па падтрымцы ўсіх дэмакратычных сілаў Беларусі.
Па словах эксперта, пакуль Альянс і Украіна рыхтуецца да доўгай канфрантацыі з Масквой, а на Беларусь глядзяць як на падкантрольную Крамлю тэрыторыю, з боку якой чакаюцца пагрозы ядзернага ўдару і наступу войскаў.
Беларускае Радыё Рацыя