Украіна можа байкатаваць ЧС па пляжным футболе з-за ўдзелу ў ім зборнай Беларусі
17 гадоў таму
9 ліпеня зборная Беларусі па пляжным футболе заваявала пуцёўку ў фінальную частку чэмпіянату свету. Але ва Украіне гэты факт выклікаў пратэст. Пастаўлена пытанне пра тое, што ў разе допуску беларусаў да ўдзелу ў чэмпіянаце, украінцы на яго не паедуць.
«Будзем разглядаць гэтае пытанне, будзем раіцца. Гэта балючае пытанне, але мы стаім на сваім. Калі мы будзем удзельнічаць у спаборніцтвах, дзе ёсць беларусы і расейцы, мы прызнаем, што яны могуць быць у спартыўным свеце побач з нармальнымі людзьмі», — заявіў міністр моладзі і спорту Украіны Вадзім Гутцайт.
Трэнер зборнай Украіны па пляжным футболе Мікалай Кастэнка лічыць, што «Беларусь увогуле нельга было дапускаць».