Беларуса з падробленымі правамі затрымалі на літоўска-польскай мяжы



У Літве затрымалі грамадзяніна Беларусі, які прад’явіў памежнікам падробленае пасведчанне кіроўцы.


Фота: vsat.lrv.lt

У сераду памежнікі спынілі аўтамабіль Kia Rio на польскіх нумарах, які заязджаў з Польшчы ў Літву.

36-гадовы грамадзянін Беларусі прад’явіў пашпарт і правы. Па некаторых прыкметах памежнікі западозрылі, што правы былі падробленымі.


Фота: vsat.lrv.lt

Пачата дасудовае расследаванне. Беларуса пакінулі ў пункце пропуску „Кальварыя” да абрання меры стрымання.