Зоя Хруцкая: Верыць у казкі можна ў любым узросце



У першы дзень фестывалю „Tutaka” Прадстаўніца „PALATNO media” Зоя Хруцкая распавяла пра акцыі „Ствары казку разам з Маляванычам”.

Удзельнікам прапанавалі абраць беларускае слова, якое потым стане складнікам казкі:

Любы жадаючы можа падысці да нашага століка і напісаць любое беларускае слова, якое ён хоча ці героя. Пасля з гэтых слоаў Маляваныч складзе казку, якую можна будзе пабачыць на „PALATNO media”. Верыць у казкі можна ў любым узросце. Мы спадяземся, што самая наша галоўная мара пра Новую Беларусь, будзе не казкай, а стане рэальнасцю. Мы ў гэта верым, для гэтага працуем і лічым, што кожны можа спрычыніцца да гэтай справы.

Сустрэча з Маляванычам адбудзецца і на другі фестывальны дзень. Ужо ў 14:30 вядучы дзіцячых праграм запрашае дзяцей і дарослых паглядзець батлеечнае прадстаўленне.

Беларускае Радыё Рацыя