„Марока” у Нараўцы



Галерэю імя Тамары Саланевіч можна наведаць напрацягу вакацый, каб пабачаць там частку „Марока”. Там можна паглядзець выставу Барбары Пякарскай Абол-Гіляль пад назвай „Людзі і месца – ад Нараўкі да Танжэра”. Натхненнем для мастачкі Кацярыны Бяляўскай стала фотавыстава „Суседзі, якіх ужо няма…”, падрыхтаваную Таварыствам для дыялогу ў памяць пра трагедыю 80-й гадавіны знішчэння габрэяў з Нараўкі.

Як падкрэсліла Кацярына Бяляўская, „чырвонай ніццю” для Барбары Пякарскай Абол-Гіляль, якая звязвала Нараўку і Марока, было мастацтва:

– Звярнула ўвагу на гэтыя здымкі, на каторых мы бачым даваенных габрэйскіх жыхароў Нараўкі. Яна іх спартрэтавала. Практычна дала ім другое жыццё, намалявала іх у колерах. Людзі, якія бачаць выставу, а потым прыходзяць у галерэю, то кажуць, што на гэтых выявах яны нібыта пазавалі для Барбары Пякарскай Абол-Гіляль.

Яна лічыць, што дзякуючы яе мастацтву, людзі з карцін становяцца вечнымі і пацвярджаюць той факт, што „гісторыя ідзе па коле”.

Беларускае Радыё Рацыя