Святлана Ціханоўская: Рабіце як робяць украінцы
На фэсце TUTAKA Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі. Падчас размовы закраналіся пытанні супрацы з Украінай, сітуацыя з палітвязнямі, смерць Алеся Пушкіна і іншае.
Акрамя таго, дэмакратычная лідарка заклікала беларусаў быць актыўнымі:
– Я больш чым хтосьці тут хачу, каб палітзняволеныя выйшлі. Але ж мы павінны для сябе адказаць, вось вы пытаеце: „Нам чакаць вызвалення палітзняволеных?”, мае дарагія, не чакайце, будзе заўважнымі, рабіце як робяць украінцы. Яны паўсюдна крычаць пра Украіну. Калі ёсць такія мерапрыемствы, дзе прысутнічаюць беларусы, калі надыходзіць час, каб задаваць пытанні заходнім палітыкам нязручныя пытанні, то беларусы маўчаць.
На завяршэнне размовы, адказваючы на пытанне, Святлана Ціханоўская зазначыла, што ў якасці лідара краіны – сваім пераемнікам – яна хацела б бачыць Сяргея Ціханоўскага.
Беларускае Радыё Рацыя