Менскае „Дынама” падпісала адразу пяць гульцоў на прагляд




Абаронца Алег Пажыган правёў 9 матчаў у КХЛ за менскае „Дынама”, адзначыўся 1 (0+1) набраным ачком, яшчэ двойчы выходзіў на лёд у плэй-оф. У чэмпіянаце Беларусі за „Шахцёр” сумарна правёў 41 гульню з 14 (2+12) ачкамі. Абаронца Канстанцін Валочка (2005) у мінулым сезоне гуляў за „Дынама-Шыннік” у МХЛ: 48 гульняў, 21 (8+13) ачко. Прыняў удзел у Матчы зорак МХЛ. Таксама ў вышэйшай лізе правёў 11 матчаў за нацыянальную зборную да U18, набраўшы 2 (0+2) ачкі. Дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі і ў яе складзе выйграў Кубак Першага канала і турнір Qazaqstan Hockey Open.

Брамнік Ціхан Чайка ў мінулым сезоне гуляў за „Прынс Альберт” у WHL, на яго рахунку 45 матчаў, 89.4 працэнта адбітых кідкоў.

Нападнік Кірыл Вахільчук мінулы сезон правёў у „Мінскіх зубрах” і ў 45 матчах набраў 45 (27+18) ачкоў.

Нападнік Ягор Борыкаў за „Дынама-Шыннік” у МХЛ набраў 23 (11+12) ачкі ў 49 гульнях.

Максім Самотай з „Іслачы” трэніруецца з „Белшынай”

Разам з бабруйскім клубам трэніруецца 21-гадовы беларускі паўабаронца Макім Самотай. Правы на хаўбека належаць прысталічнай „Іслачы”. У цяперашнім сезоне хаўбек трапляў у заяўку галоўнай каманды „ваўкоў” на матчы вышэйшай лігі, але на поле так і не выйшаў.

Што да дубля, то Самотай запісаў на свой рахунак адзін гол у першынстве рэзервовых складаў, адзначае football.by.

У Яблонскага ёсць варыянты пераходу ў клубы з Венгрыі і Босніі і Герцагавіны

Беларускі паўабаронца Яўген Яблонскі напярэдадні пакінуў «Арыс». Як стала вядома Tribuna.com, футбаліст мае варыянты працягу кар’еры ў Венгрыі і Босніі і Герцагавіны. Ад некаторых футбаліст ужо адмовіўся з-за недастаткова добрых, на яго думку, фінансавых умоў. У сваім былым клубе Яблонскі зарабляў каля 15 тысяч даляраў у месяц. Футбаліст выступаў за «Арыс» са студзеня 2022 году. За час у клубе Яблонскі правёў 40 матчаў і выйграў чэмпіянат Кіпра.

Баскетбалісты „МІНСКА” адкрыюць новы сезон Адзінай лігі ЗГБ 1 кастрычніка

Баскетбалісты „МІНСКА” першы паядынак новага сезона Адзінай лігі ЗГБ правядуць 1 кастрычніка на сваёй пляцоўцы з клубам „Пары Ніжні Ноўгарад”. Стартавыя матчы рэгулярнага чэмпіянату „банкаўскага” турніру пройдуць 30 верасня.

Беларускае Радыё Рацыя