Cусветная прэса пра Беларусь: Глеба для беларуса
У 57 гадоў памёр зняволены беларускі мастак-дысідэнт Алесь Пушкін. Чаму Лукашэнка запрасіў у Беларусь баевікоў Вагнера? МАК адмаўляецца даць Расеі і Беларусі афіцыйныя запрашэнні на Алімпіяду ў Парыжы праз год.
Алесь Пушкін, зняволены мастак і палітычны дысідэнт у Беларусі, які калісьці выкідваў гной перад офісам Лукашэнкі і чые работы з турмы ўключалі малюнкі, якія адлюстроўвалі як пакуты, так і непакору, памёр 10 ліпеня ў турэмнай бальніцы. «Яму было 57. Пушкіну зрабілі экстранную аперацыю з нагоды прабадной язвы. Каментароў ад беларускіх уладаў не было», – разам з іншымі міжнароднымі выданнямі, смуткуе амерыканская газета The Washington Post.
„Пушкін стварыў правакацыйныя дэманстрацыі апазіцыі Лукашэнку, былому савецкаму бюракрату, які ўтрымлівае ўладу ў Беларусі з 1994 года праз жорсткія рэпрэсіі супраць іншадумства і фальсіфікацыі выбараў. У 1996 годзе спадар Пушкін намаляваў роспіс царквы ў сваім родным мястэчку Бобр з выявай прароцтва пра Страшны суд з абліччам грэшніка ў пекле, які нагадвае Лукашэнку. Гэтую частку роспісу загадалі прыбраць з агляду. Смерць спадара Пушкіна прынесла яму статус пакутніка сярод апазіцыі ў Беларусі, але наўрад ці выкліча новы штуршок супраць Лукашэнкі пасля гадоў сістэматычных рэпрэсій. Пушкін адмовіўся ад самавыгнання — нават адхіліў прапанову аб прытулку ад урада прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў 2021 годзе, калі ўдзельнічаў у мастацкай выставе ў Кіеве. У канцы сакавіка 2021 г. Пушкін быў часткай каманды, якая дапамагала аднаўляць палац Булгакава, маёнтак 19-га стагоддзя, натхнёны Версалем. Падчас зачытвання абвінаваўчага прысуду Пушкін выявіў на жываце крыжападобныя раны-сляды, нанесеныя сабе. Яго асудзілі на пяць гадоў гродзенскай калоніі. Праваабарончыя групы назвалі Пушкіна палітычным зняволеным — сярод амаль 1500 крытыкаў урада Лукашэнкі, якія былі зняволеныя ў апошнія гады, у тым ліку лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесь Бяляцкі», – піша амерыканскае выданне.
Няўдалы «паход групы Вагнера на Маскву» ў мінулым месяцы даў Лукашэнку ўнікальную магчымасьць умацаваць свае пазыцыі ў дачыненьні да Крамля і палепшыць свой імідж. Сам лёс Прыгожына невядомы, па некаторых звестках ён забіты. «Але калі Беларусь сапраўды стане новай базай для расейскіх наймітаў, як заявіла беларускае міністэрства абароны 11 ліпеня, гэта можа разбурыць манаполію дыктатуры на гвалт. Гэта таксама можа стварыць каласальныя рызыкі для Беларусі ў цэлым», – папярэджвае амерыканскае выданне Opendemocracy.
„З таго часу, як дыктатура ў Беларусі перажыла драматычныя пратэсты 2020 года – шмат у чым дзякуючы падтрымцы Крамля – Лукашэнка неаднаразова казаў сваім прыхільнікам, што іх будучыня зараз непарыўна звязана з лёсам Уладзіміра Пуціна. Лукашэнка разглядаў паўстанне Вагнера як прамую пагрозу свайму ўласнаму кіраванню. За паўтара года пасля таго, як Расія пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, узніклі сумневы ў незалежнасці Беларусі ад яе магутнага суседа. Цяпер, амаль праз месяц пасля няўдалага паўстання Вагнера, у Беларусі ніхто не бачыў наймітаў Прыгожына. Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг лічыць, што пакуль у Беларусь перабралася нязначная колькасьць наймітаў ПВК «Вагнэр».
Любыя планы беларускіх уладаў нейкім чынам інтэграваць вагнераўцаў ва ўладу сваёй краіны (напрыклад, выкарыстоўваючы некаторых з іх у якасці ваенных інструктараў) будуць азначаць працаўладкаванне толькі невялікай колькасці наймітаў. Што б ні здарылася, Беларусь можа сутыкнуцца з выпрабавальным выклікам: прысутнасцю, нават часовай, мяцежных наймітаў на сваёй зямлі. Гэта небяспечная гульня”, – падкрэслівае амерыканскае выданне.
МАК вырашыў не запрашаць афіцыйныя дэлегацыі Расеі і Беларусі на Алімпіяду ў Парыжы ў наступным годзе. Выступленні пад афіцыйнымі сцягамі такім чынам выключаны. Удзел асобных спартсменаў яшчэ магчымы. «Гэта традыцыя Міжнароднага алімпійскага камітэта роўна за год да адкрыцця летніх або зімовых Гульняў запрашаць на іх усе нацыянальныя зборныя з усяго свету. Нягледзячы на пратакольны крок, некаторыя расейскія і беларускія спартсмены ўсё ж маглі выступаць у Парыжы — нягледзячы на вайну іх краін супраць Украіны — без запрашэння сваіх зборных», – піша міжнароднае выданне Associated Press.
«МАК паведаміў у чацвер, што 203 нацыянальныя алімпійскія камітэты (НАК) атрымалі запрашэнні ў Парыж 26 ліпеня. Па названых прычынах гэта выключыць НАК Расеі і Беларусі, а таксама НАК Гватэмалы, які зараз прыпынены. Прэзідэнтам НАК Беларусі з’яўляецца Віктар Лукашэнка, сын кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Ён прыйшоў на алімпійскі пост за сваім бацькам. У мінулым годзе МАК заклікаў міжнародныя спартыўныя арганізацыі блакаваць і ізаляваць спартсменаў, афіцыйных асоб і прымаючыя гарады з Расеі і Беларусі на працягу некалькіх дзён пасля вайны, якая пачалася 17 месяцаў таму. Гватэмала ж адхілена ад алімпійскага руху з-за меркаванага ўмяшання ўрада ў незалежнасць НАК», – паведамляе міжнароднае выданне.
Агляд сусветнай прэсы пра Беларусь падрыхтавала Вольга Сямашка.
Беларускае Радыё Рацыя