Юры Стыльскі: Хацелася, каб такое ладзілі ў Беларусі



Гурт „Дай Дарогу” выступіў на фэсце „Тутака”. Калектыў стаў хэдлайнерам другога дня імпрэзы.
„Для нас сёлетні ўдзел у TUTAKA – не першы”, – кажа лідар калектыву Юры Стыльскі.

— Хацелася бы, вядома, каб такое ладзілі ў Беларусі, не за мяжой. Але ж добра, што ёсць такая імпрэза, дзе збіраюцца аднадумцы, і мы разам, спяваем песні, святкуем, дзелімся інфармацыяй — гэта вельмі добра. Плюс тут усяго 20 кіламетраў да Беларусі, тут дух адчуваецца, і прырода нейкая ўся палеская. Дарэчы, не ўпершыню тут, мы ўжо былі на гэтым фэсце.

Кампазіцыю „Экстремист” на фэсце „Тутака” музыкі выканалі разам з Маргарытай Ляўчук.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя