Павел Латушка: На Саміце нам забракла акрэслення месца Беларусі ў планах абароны ўсходніх краін NATO
Віленскі саміт НАТА завяршыўся, але абмеркаванне яго вынікаў працягваецца. Палітыкі на ўсходнім флангу НАТА падазраюць, што штурм межаў з боку Беларусі можа паўтарыцца: на гэты раз намаганнямі ўзброеных наймітаў ПВК „Вагнер“. Неабходнасць большай міжнароднай увагі да Беларусі падкрэсліў намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка:
— Але мы не пачулі голас ад НАТА, ад Альянсу, а што Беларусь, а што з беларусамі, што супраць гэтага рэжыму, супраць гэтай вайны. Вось гэтай часткі не прагучала, і я не магу быць задаволены, як палітык. Нядаўна канцлер Шольц сказаў: „калі мы не будзем дапамагаць Украіне, то Украіна ператворацца ў тое, чым сёння ёсць Беларусь“. Хочам мець і матывацыю з боку нашых заходніх партнёраў: Беларусь не ёсць часткай Расеі, яна не губерня Расеі.
Паводле ацэнак экспертаў, у Вільні Украіна, па сутнасці, атрымала ад НАТА прапанову выбудоўваць сістэму гарантый бяспекі па ізраільскім узор. Для краін Балтыі асабліва важным стала ўступленне ў НАТА паўночных суседзяў — Фінляндыі і Швецыі, што звяло амаль „пад нуль“ небяспеку напружання ў раёне Сувалкскага калідора.
Беларускае Радыё Рацыя