Ліміты бяспошліннага ўвозу тавараў у Беларусь прыкметна скароцяць
17 гадоў таму
Ліміты бяспошліннага ўвозу тавараў у Беларусь праз наземную мяжу скароцяцца ўдвая (у грашовым выражэнні) з 1 кастрычніка, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт.
Ліміты будуць зніжаны да 500 еўра і 25 кілаграмаў. Цяперашнія ліміты -1000 еўра і 31 кілаграм.
Пры перавышэнні лімітаў трэба будзе плаціць пошліны: 30% ад кошту тавараў. А калі перавышэнне будзе па кілаграмах і пры гэтым самі тавары не вельмі дарагія – мытнікі прыдумалі хітрасць: мінімальная пошліна складае чатыры еўра за адзін кілаграм перавышэння.
Беларускае Радыё Рацыя