Апошняе судна ў рамках „збожжавай здзелкі” пакінула адэскі порт



Апошняе судна, якое здзейсніла рэйс у рамках пагаднення, заключанага пры пасярэдніцтве ААН і якое дазваляе бяспечна экспартаваць украінскае збожжа ў Чорнае мора, пакінула порт Адэсы гэтай раніцай, да заканчэння тэрміну, усталяванага для падаўжэння пагаднення, піша агенцтва Reuters.

Расея не згаджаецца рэгістраваць новыя суды з 27 чэрвеня, і тэрмін дзеяння ініцыятывы заканчваецца ў панядзелак, у выпадку, калі Масква не пагодзіцца яе падоўжыць.

Нагадаем, дамоўленасць аб Чарнаморскай збожжавай ініцыятыве была дасягнута ў мінулым годзе. З тых часоў здзелка некалькі разоў працягвалася. У апошні раз бакі працягнулі яе на два месяцы перад другім турам прэзідэнцкіх выбараў у Турцыі. Тэрмін дзеяння здзелкі заканчваецца 18 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя