Знішчальнікі F-16 для ўкраінскіх пілотаў
Урад ЗША афіцыйна санкцыянаваў дазвол на выкарыстанне амерыканскіх знішчальнікаў F-16 для навучання ўкраінскіх пілотаў. Пра гэта ў эфіры агенцтва CNN заявіў дарадца прэзідэнта ЗША па пытаннях нацыянальнай бяспекі Джэйк Саліван. Паводле яго слоў, адпаведнае рашэнне прыняў асабіста прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і яно дазволіць краінам ЕС практыкаваць украінскіх пілотаў.
„Прэзідэнт даў зялёнае святло. Таму мы дазволім, падтрымаем, паспрыяем і фактычна дамо ўсе неабходныя інструменты для навучання ўкраінскіх пілотаў кіраваць F-16 у краінах Еўропы”, — паведаміў Саліван у эфіры CNN. Таксама ён адзначыў, што па дамоўленасцях з еўрапейскім бокам працэс навучання ўкраінцаў пачнецца на працягу некалькіх тыдняў.
Беларускае Радыё Рацыя