„Сяброўская Бяседа 2023” пройдзе ў суботу 29 ліпеня



Набліжаецца „Сяброўская Бяседа 2023” – нагадвае Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку на Падляшшы. Для ўдзельнікаў фестывалю, які традыцыйна праходзіць праз два тыдні пасля беларускага фестывалю (раней “Басовішча”, цяпер “Тутака”), падрыхтаваныя два конкурсы.

Першы конкурс – на самы смачны хатні хлеб. Спаборнічаць будуць удзельнікі, якія выпекуць уласны традыцыйны хатні хлеб, які з’яўляецца асновай нашай кухні.

Другі конкурс для дзяцей на запіс відэароліка з песняй ці вершам, якія павінны ўтрымліваць фальклорныя кампаненты. Узрост удзельнікаў: 5-16 гадоў. Запіс (да 4.00 хвілін) неабходна да 24 ліпеня даставіць на флэшцы ў Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку.

Фестываль “Сяброўская бяседа” пройдзе на сцэне ва ўрочышчы Борык у суботу 29 ліпеня.