У Батумі на шырокім экране пакажуць фільм “Купала”
17 гадоў таму
Паказ фільма, які так і не выйшаў пакуль што ў Беларусі, але стаў добра вядомым, 17 і 18 ліпеня пакажуць у Батумі.
Фільм рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага “Купала”, які планаваўся да выхаду ў пракат у канцы 2020 года, трапіў у тагачасны сучасны грамадска-палітычны кантэкст — і выбухнуў.
У 2020 годзе ў сеціва выклалі «чарнавую» версію карціны — і гэты прэцэдэнт выклікаў вялікі ажыятаж. А на шырокія экраны карціна тады так і не выйшла: яе паклалі на паліцу, і яна ляжыць там да гэтай пары.
На мінулым тыдні стала вядома, што ўжо канчатковая версія фільма стала даступная ў сеціве. Фільм на беларускай мове і з англійскімі субцітрамі.