Іна Шырокая: Я ўдзячная Польшчы за гасціннасць і дапамогу



Шматдзетная маці, выкладчыца ёгі і прадпрымальніца, былая палітзняволеная Іна Шырокая з Гародні вымушана была разам з трыма дзецьмі пакінуць Беларусь з-за свайго трохгадовага прысуду «хатняй хіміі».

Яна ўдзячная Польшчы за аказаную дапамогу.

Кажа Іна Шырокая:

Польшча гасцінная краіна для суседзяў, якія сёння знаходзяцца ў цяжкай сітуацыі. Я вельмі ўдзячная Польшчы, што яна так прымае беларусаў, і што падзяляюць наш боль і наша змаганне. Працавала валанцёрам, працягваю працаваць валанцёрам. У любым выпадку ўмовы майго тут жыцця значна лепшыя, чым на маёй радзіме.

Іна Шырокая разам з іншымі былымі палітзняволеннымі Асацыяцыі беларускіх палітвязняў «Да волі» мае намер і надалей дапамагаць эвакуацыі іншых палітвязняў з Беларусі, і ўладкаванню іх тут, у Польшчы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя