Першамай пад партрэтамі Сталіна і Пуціна
Святкаванне Першамая ў Данецку Луганску і ў анэксаваным Крыме прайшлі паводле старых савецкіх сцэнарыяў.
«У Данецку ў цэнтры горада сабралася каля 200 чалавек, пераважна пенсіянераў. Святкаванне праходзіла пад расейскімі і савецкімі сцягамі», – паведамляе наш карэспандэнт, Марцін Война:
– У Луганску на першамайскі мітынг сагналі каля тысячы студэнтаў, школьнікаў, а таксама бюджэтнікаў. Папярэдне ім раздалі сцягі Расеі і Наваросіі, партрэты Леніна, Сталіна і Пуціна. Мітынг у цэнтры Луганску доўжыўся некалькі гадзінаў, лідары ЛНР ганьбілі Амерыку, Еўразвяз і кіеўскія ўлады. У Севастопалі адбыўся першамайскі мітынг, на які прыйшлі каля 300 камуністаў. Першамай праходзіў пад лозунгамі “Навеки с Россией”, “За Родину!”, «За Сталина!». Адзін з мясцовых камуністаў выказаў незадаволенасць умовамі жыцця і прапанаваў адправіць у адстаўку расейскі ўрад на чале з ДЗмітрыем Мядзведзевы.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя