Анатоль Ляўковіч: Гэта не будучыня, гэта „капут”



„Не ўціхаючыя рэпрэсіі і разгром грамадзянскай супольнасці – гэта паказчык таго, наколькі глыбокай апынулася для ўладаў траўма 2020 года”, – гаворыць філосаф, адзін з адраджэнцаў сацыял-дэмакратычнага руху ў краіне Анатоль Ляўковіч. Пры гэтым, ціск толькі папаўняе „армію нязгодных” і не дае грамадству забыцца на тыя падзеі.

Філосаф перакананы, што ў калідорах улады не могуць не разумець безвыходнасць сітуацыі:

Улада – гэта канкрэтныя персоны. Гэтыя персоны разумныя, але яны павінны публічна агалошваць тое, што агалошвае ўлада. У гэтым сэнсе зразумела, што разумная ўлада разумее, што і сакральнасць згубілі, што ўвогуле ўсё губляюць. Тая ж партыйная сістэма – гэта не будучыня, гэта „капут” называецца. Некаторыя персоны ва ўладзе гэта разумеюць, а ўлада – гэта абстракцыя. У цэлым канешне яна можа і разумее, але яна не хоча разумець, яна не будзе гэта дэманстраваць.

Суразмоўца дадае, што рэха падзей 2020 года ўжо аўтаматычна накладваецца на надыходзячую электаральную кампанію.   

Беларускае Радыё Рацыя