У Кракаве адбудзецца вялікі сямейны фестываль беларускай культуры
17 гадоў таму
29 ліпеня ў Кракаве ў чацвёрты раз пройдзе Беларускі Пікнік Letucień — свята для ўсіх узростаў, дзе ёсць актыўнасці нават для самых маленькіх. Яго мэта — аб’ядноўваць беларусаў і беларусак, каб умацоўваць дыяспару ў Кракаве і разам ствараць карысныя і яркія праекты.
У праграме: вялікі канцэрт, DJ-пляцоўка, беларускія танцы; прастора майстар-класаў, кірмаш; дзіцячыя забавы і фудкорт ды шмат іншага.
Летась пікнік наведала каля трох тысяч чалавек, а са сцэны выступалі Shuma і Dlina Volny. Уваход на Letucień вольны!