Еўразвяз можа ўвесці новыя санкцыі супраць Беларусі да 9 жніўня
17 гадоў таму
Еўрапейскі звяз можа да 9 жніўня, на гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, увесці новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка Еўразвяза.
Таксама ідзе абмеркаванне яшчэ аднаго пакета, звязанага з саўдзелам Беларусі ў вайсковай агрэсіі Расеі супраць Украіны.
Еўразвяз ужо каля года не можа ўзгадніць новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Меркавалася, што чарговы пакет ураўнуе абмежавальныя меры супраць Беларусі і Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя