Футбалісты БАТЭ згуляюць з „Партызані” ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
Футбалісты барысаўскага БАТЭ правядуць сустрэчу ў адказ першага кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў з албанскім клубам „Партызані”. Сустрэчу, якая пройдзе на полі стадыёна „Мезекевешд” у Венгрыі, будзе судзіць брыгада шатландскіх рэферы на чале з Кевінам Клэнсі. Тыдзень таму ў Тыране супернікі не выявілі наймацнейшага, завяршыўшы паядынак унічыю – 1:1. Пераможца матча сустрэнецца ў другім раундзе з чэмпіёнам Кіпра „Арысам” з Лімасола. Каб прабіцца ў лік 32 удзельнікаў групавога этапа Лігі чэмпіёнаў, трэба пераадолець чатыры кваліфікацыйныя бар’еры.
Аляксандр Неўдах стане новым дырэктарам берасцейскага „Дынама”
Паводле інфармацыі @pressballby, у горадзе над Бугам адбудзецца ракіроўка дырэктара Васіля Шчагрыковіча і яго намесніка Аляксандра Неўдаха. Як паведаміла крыніца з Берасця, пакуль няма яснасці, ці будзе Неўдах прызначаны паўнавартасна або з прыстаўкай „выканаўца абавязкаў”.
Кейн не зацікаўлены ў пераходзе ў «ПСЖ»
Нападнік «Тотэнхэма» Хары Кейн не хоча пераходзіць у «ПСЖ». Улічваючы тое, што «Манчэстэр Юнайтэд» выбыў з гонкі за гульцом, у форварда застаецца 2 варыянты – застацца ў «Тотэнхэме» або перайсці ў «Баварыю». «Шпоры» ўжо адхілілі дзве прапановы мюнхенцаў па Кейне гэтым летам. Прэзідэнт клуба Дэніэл Леві разлічвае атрымаць за трансфер больш за 100 мільёнаў фунтаў. «Тотэнхэм» гатовы прапанаваць Кейну новы кантракт з зарплатай 400 тысяч фунтаў у тыдзень і абмеркаваць атрыманне гульцом пасады ў клубе пасля завяршэння кар’еры. Але на дадзены момант форвард не паведамляў пра жаданне падаўжаць кантракт. У мінулым сезоне Хары аформіў 32 галы і аддаў 5 асістаў у 49 матчах. «ПСЖ» пасля адмовы Кейна можа засяродзіцца на трансферы Душана Улахавіча з «Ювентуса».
Аляксей Коласаў застанецца ў менскім „Дынама” на адзін сезон на правах арэнды
Беларускі брамнік „Філадэльфіі” правядзе свой чацвёрты сезон у табары „зуброў”. Раней менчане замацавалі правы на Коласава ў КХЛ, а Аляксей падпісаў трохгадовы кантракт з „Філадэльфіяй” у НХЛ. У мінулым сезоне брамнік правёў у рэгулярцы КХЛ 42 матчы, 91.2% адбітых кідкоў. Удзельнік Матчу зорак КХЛ у 2022 годзе. Па выніках сезона прызнаны заўзятарамі лепшым гульцом каманды.
Расціслаў Вергун застаецца ля руля „Мінска” на шосты сезон
Галоўны трэнер узначаліць мужчынскую каманду ў наступным гульнявым сезоне, кантракт разлічаны на год. Для Расціслава Вергуна маючы адбыцца сезон стане шостым на пасадзе галоўнага трэнера мужчынскай каманды. Пад яго кіраўніцтвам „Мінск” у беларускім баскетболе працягвае ўтрымліваць лідарства, аб чым сведчаць заваяваныя тытулы 15-разовых чэмпіёнаў Беларусі і 14-разовых уладальнікаў Кубка Беларусі па выніку мінулага сезона.
Беларускае Радыё Рацыя
